Спадчына: Каранчук Павел Рыгоравіч
Чацвер, 01 Жнівень 2024 15:40
11 кастрычніка 2024 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Паўла Рыгоравіча Каранчука (1924–2012), ветэрана сельскагаспадарчай вытворчасці, краязнаўца, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна
Павел Рыгоравіч Каранчук нарадзіўся 11 кастрычніка 1924 г. у в. Магдалін Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям'і сялян. Бацьку, Георгія Карнілавіча Каранчука, лічылі ў вёсцы пісьменным чалавекам, бо ён скончыў царкоўна-прыходскую школу ў Расіі (у гады Першай сусветнай вайны сям'я Каранчукоў была ў бежанцах), і вельмі хацеў, каб сын атрымаў добрую адукацыю. У дакументах аб нараджэнні Паўла сельскі пісар зрабіў памылку – запісаў Рыгоравічам, а не Георгіевічам.